МАЛО́Е ВО́ЗЕРА У Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы. Пл. 0,4 км2, даўж. 1 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Пл. вадазбору 6,8 км2. Схілы катлавіны выш. да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. 100—200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р. Усяжа.